Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек ахвяруе ЕГУ 25 тысяч еўра
Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек ахвяруе Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту 25 тысяч еўра сваёй персанальнай прэміі Staatspreis. Штогадовую ўзнагароду Бузек атрымае сёння ў Боне. "Разважаючы пра будучыню і пра тых, хто не мае магчымасці браць удзел у
нашым праекце еўрапейскай інтэграцыі, я прыняў рашэнне ахвяраваць
прэміяльнае грашовае ўзнагароджанне Еўрапейскаму гуманітарнаму
універсітэту ў выгнанні ў Вільні", — сказаў старшыня Еўрапарламента.
Нагадаем, ЕГУ ў 2004 годзе быў вымушаны спыніць сваю дзейнасць у Беларусі. Універсітэт змог адкрыцца ў Літве. Вяртанне ВНУ ў Мінск, паводле слоў Бузека, стане магчымым толькі тады, калі ў краіне ажыццявяцца агульныя палітычныя дэмакратычныя пераўтварэнні.