Старшыня Федэрацыі лыжных гонак падаў у адстаўку
Старшыня Федэрацыі лыжных гонак Беларусі Аляксандр Паўлоўскі падаў заяву аб адстаўцы. Пра гэта ён заявіў на сумеснай калегіі Мінспорту і Нацыянальнага алімпійскага камітэта, дзе абмяркоўваліся выступы на зімовай Алімпіядзе ў Ванкуверы. Сваё рашэнне Паўлоўскі растлумачыў няўдалым выступам беларускіх лыжнікаў на Алімпійскіх гульнях. На думку кіраўніка федэрацыі, у адстаўку павінен сысці таксама ўвесь трэнерскі штаб. Акрамя таго, у нацыянальнай зборнай Беларусі неабходна правесці абнаўленне складу.
Па словах Паўлоўскага, канферэнцыя, на якой ён збіраецца скласці паўнамоцтвы, павінна прайсці на працягу бліжэйшых трох тыдняў.
Як нагадвае БЕЛТА, старшынёй Беларускай федэрацыі лыжных гонак Аляксандр Паўлоўскі быў абраны крыху больш як год таму - у канцы студзеня 2009 года.