Старшыня МЗС Польшчы лічыць палітыку санкцый эфектыўнай
Пра гэта Радаслаў Сікорскі заявіў сёння, каментуючы прынятую Соймам Польшчы рэзаюлюцыю па Беларусі.
Па яго словах, палітыка санкцый, уведзеных у 2006 годзе, апынулася эфектыўнай, паколькі стала нагодай для вызвалення палітычных зняволеных. "Палітыка дыялогу, якую мы праводзілі ў стаўленні Беларусі да 19 снежня 2010 года, стала магчымай таму, што ўлады вызвалілі палітвязняў. Сёння зноў з'явіліся палітвязні, такім чынам, зноў з'явіліся санкцыі, больш жорсткія", - сказаў кіраўнік польскага МЗС.
Сікорскі адзначыў таксама, што гэтым разам значна павялічаны аб'ём сродкаў дзяржбюджэту, якія вылучаны на падтрымку грамадзянскай супольнасці і свабодных СМІ ў Беларусі, перадае РАР.