Старшыняў райвыканкамаў мабілізавалі на “газавую вайну”

Старшыні райвыканкамаў Брэстчыны не могуць пакідаць межы сваіх раёнаў. Такое рашэнне прынята аблвыканкамам. Пры ўнітарным прадпрыемстве "Брэстаблгаз" створаны абласны штаб, у рэгіёнах таксама рыхтуюцца да магчымых наступстваў "газавай вайны" з Расіяй, паведамляе Радыё Свабода.  Аблвыканкамам распрацаваны пытанні пераводу некаторых прадпрыемстваў на альтэрнатыўныя віды паліва. Найбольш газу ў вобласці спажываюць Бярозаўская гідраэлектрастанцыя, Жабінкаўскі цукровы завод і малочны завод "Савушкін прадукт". Менавіта гэтыя прадпрыемствы ў выпадку абмежаванняў паставак газу будуць пераведзены на мазут. Запасы яго на згаданых прадпрыемствах ёсць. Тым не менш, пакуль пэўных распараджэнняў не паступала.