Старшынём Партыі БНФ абраны Аляксей Янукевіч (онлайн+фотарэпартаж)
На з'ездзе Партыі БНФ у суботу быў абраны новы старшыня — 33-гадовы Аляксей Янукевіч. За яго прагаласавалі 174 дэлегаты, за Баршчэўскага — 144
Намеснікамі Янукевіча абраныя Кастусёў і Лялькоў
З'езд Партыі БНФ зацвердзіў намеснікамі старшыні Аляксея Янукевіча прапанаваныя ім кандыдатуры — Рыгора Кастусёва і Ігара Лялькова. Уладзімір Лабковіч які адпачатку ішоў у камандзе Янукевіча, як намеснік, не быў прапанаваны на гэтую пасаду.
Пытанне ўдзелу Партыі БНФ у прэзідэнцкіх выбарах вырашыць наступны з'езд
З'езд Партыі БНФ вырашыў, што пытанне ўдзелу партыі ў прэзідэнцкіх выбарах вырашыць наступны з'езд, які мусіць быць скліканы не пазней за красавік 2010 года.
Лявон Баршчэўскі заявіў, што не будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта
Пасля паражэння на выбарах старшыні Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заявіў, што не будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта краіны. Дагэтуль, ён заявіў, што ніводных выбараў яшчэ не прайграў.
На з'ездзе Партыі БНФ выбіраецца склад Сойма і зацверджваюцца намеснікі старшыні
Склад Сойма выбіраецца на з'ездзе Партыі БНФ. Таксама мусяць быць зацверджаныя намеснікі новаабранага старшыні Аляксея Янукевіча. Таксама з'езд абмяркуе ўдзел партыі ў будучых прэзідэнцкіх выбарах.
БНФ, наперад! Праграма каманды Аляксея Янукевіча для Партыі БНФ на 2009-2015 гг.
Аляксей Янукевіч. Фота bymedia.net
Фота Змітра Панямонава, Еўрарадыё
Даведка Еўрарадыё:
Аляксей Янукевіч — палітык, эканаміст. 33 гады. У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт па спецыяльнасці "кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю". У Партыі БНФ ужо 13 гадоў. Намеснікам старшыні быў абраны ў 2003 годзе.
У кандыдатаў на пасаду старшыні Партыі БНФ — розныя погляды на далейшую партыйную стратэгію
У кандыдатаў на пасаду старшыні Партыі БНФ — Лявона Баршчэўскага і Аляксея Янукевіча — розныя погляды на далейшую партыйную стратэгію.
Выступаючы перад дэлегатамі з'езда з праграмнай прамовай, дзейны старшыня партыі Лявон Барчшэўскі заявіў, што ў выпадку свайго абрання ён мае намер прапанаваць перабудаваць механізм кіраўніцтва партыяй.
"За старшынёй я маю намер пакінуць паўнамоцтвы па кіраванні камісіяй па выбарах прэзідэнта, якая павінна будзе кіраваць выбарчай кампаніяй кандыдата ў прэзідэнты ад партыі, скліканні соймаў, а таксама прадстаўніцкую функцыю ў міжнародных і замежных структурах. 95% працы будучага старшыні партыі, на маю думку, павінна быць накіравана на прасоўванне будучага кандыдата ў прэзідэнты ад партыі", — заявіў Баршчэўскі.
Варта адзначыць, што сам Баршчэўскі з'яўляецца найбольш верагодным кандыдатам у прэзідэнты. 20 чэрвеня агульны сход членаў Партыі БНФ падтрымаў яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты, аднак канчатковае рашэнне павінен прыняць сённяшні з'езд.
У якасці трох намеснікаў старшыні партыі Баршчэўскі прапанаваў кандыдатуры Віктара Івашкевіча (арганізацыйныя пытанні), Вінцука Вячоркі (міжнародны кірунак) і актывіста партыі з Кобрына Аляксандра Меха (рэгіянальная работа).
Другі кандыдат на пасаду кіраўніка Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які цяпер з'яўляецца намеснікам старшыні, заявіў, што партыя ў першую чаргу павінна быць больш моцнай, папулярнай і прывабнай для людзей.
"Я з'яўляюся рэальным, а не тэхнічным кандыдатам на пасаду старшыні Партыі БНФ і не буду абмяжоўваць свае функцыі як тэхнічны кіраўнік партыі. Я перакананы, што партыя павінна стаць рэальнай сілай, якая зможа ў будучыні змагацца за ўладу і прыйсці да ўлады. Мы не павінны плесціся ў хвасце розных ініцыятыў, дзе Партыя БНФ была б на другіх ролях", — заявіў Янукевіч.
Ён перакананы, што ўнутрыпартыйная барацьба з чысціню радоў павінна быць завершана як мага хутчэй. "І, адпаведна, камісія па партыйнай дысцыпліне, створаная ў партыі з падачы цяперашняга кіраўніцтва, павінна спыніць сваю дзейнасць. Хопіць адмяжоўвацца ад нашых членаў і ствараць з сяброў ворагаў", — сказаў Янукевіч.
БелаПАН
***
На з'ездзе Партыі БНФ прайшло галасаванне па кандыдатурах на пасаду старшыні. Дэлегаты мусяць выбраць новага партыйнага кіраўніка — дзейнага старшыню Лявона Баршчэўскага альбо Аляксея Янукевіча. Чакаецца абвяшчэнне вынікаў.
Баршчэўскі і Янукевіч прапанавалі кандыдатуры намеснікаў
Прэтэндэнт на пасаду старшыні Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі прапанаваў кандыдатуры трох намеснікаў: Віктара Івашкевіча, Вінцука Вячоркі і Аляксандра Меха. Аляксей Янукевіч прапанаваў наступныя кандыдатуры намеснікаў — Рыгора Кастусёва і Ігара Лялькова.
Івашкевіч адмовіўся і прапанаваў на старшыню Баршчэўскага
Юрась Вітальеў
Пасля заканчэння спрэчак пачалося вылучэнне прэтэндэнтаў на пасаду старшыні Партыі БНФ. Віктар Івашкевіч адзін з дваіх прэтэндэнтаў, нечакана адмовіўся ад далейшай барацьбы і прапанаваў кандыдатуру дзейнага старшыні Лявона Баршчэўскага. Уладзімір Лабковіч прапанаваў кандыдатуру Аляксея Янукевіча.
***
На з'ездзе прайшлі выступы па справаздачных дакладах старшыні партыі і яго намеснікаў, аднак выступоўцы пераважна агітавалі за пэўны накірунак далейшага развіцця партыі. Чакаецца, што пасля заканчэння спрэчак пачнецца вылучэнне кандыдатаў
З'езд Партыі БНФ выбярэ кіраўніцтва, а пасля абмяркуе ўдзел у выбарах
Зміцер Панямонаў
На з'ездзе Партыі БНФ, які праходзіць у Мінску, прайшла дыскусія па змесце павесткі дня. Старшыня партыі Лявон Баршчэўскі прапанаваў спачатку вызначыцца, ці будзе фронт вылучаць свайго кандыдата ў прэзідэнты краіны. Калі будзе станоўчае рашэнне, вызначыць і кандыдата (ці кандыдатаў). Усе астатнія пытанні, як выбары кіраўніцтва Партыі БНФ, Баршчэўскі прапанаваў вырашыць толькі пасля гэтага, матывуючы тым, што інакш можа не быць кворуму (пасля выбару кіраўніцтва частка дэлегатаў сыйдзе).
Супраць выступіў сябра Сойму Ігар Лялькоў, які падкрэсліў, што з'езд — справаздачна-выбарны і ўсе іншыя пытанні — другасныя і мусяць разглядацца па чарзе пасля вырашэння галоўнага — выбару новага кіраўніцтва партыі.
У выніку, прайшло галасаванне. Большасць дэлегатаў падтрымалі прапанову Лялькова (164 — "за", 127 — "супраць"). Лявон Баршчэўскі атрымаў яшчэ адну тактычную паразу на сённяшнім з'ездзе.
Алесь Міхалевіч заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі
З'езд Партыі БНФ быў нечакана "часова прыпынены" і старшыня Лявон Баршчэўскі аб'явіў, што "часова распачынаецца" з'езд грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэнне". Адразу ж слова атрымаў Алесь Міхалевіч, які раней быў выключаны з партыі пры актыўным удзеле Лявона Баршчэўскага.
Міхалевіч, які пасля мінулага з'езда паўгады быў намеснікам старшыні Партыі БНФ, даў справаздачу пра сваю дзейнасць. У сваім выступе ён раскрытыкаваў Баршэўскага. А ў канцы выступа заявіў, што збіраецца балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Пасля выступу Алеся Міхалевіча зноў аднавіў працу з'езд Партыі БНФ.
Варта адзначыць, што ў пачатку з'езда Партыі БНФ з прапановай даць слова Міхалевічу выступіў Юрась Губарэвіч, але Лявон Баршчэўскі і Віктар Івашкевіч з гэтым не пагадзіліся. Аднак прыхільнікам Міхалевіча ўдалося дамагчыся яго выступу праз "часовае" правядзенне з'езда грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэнне" (усе дэлегаты маюць два мандаты для ўдзелу ў абодвух з'ездах).
Павел Севярынец не выключае, што будзе створаны "нацыянальны" АДС
Адзін лідэраў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец не выключае, што пасля з'езда Партыі БНФ можа быць створаны новы АДС з дадаткам у назве — "нацыянальны".
На яго думку, найперш у гэтае аб'яднанне дэмакратычных сілаў маглі б увайсці Партыя БНФ, БХД і Рух "За Свабоду".
Фронтаўцы сустрэлі выступ Аляксандра Мілінкевіча воплескамі
На з'ездзе Партыі БНФ, які праходзіць у Мінску, было зачытанае вітальнае слова былога палітвязня Аляксандра Казуліна, які не змог прысутнічаць на мерапрыемстве па сямейных абставінах. З вітальнымі словамі выступілі госці з'езда Станіслаў Шушкевіч, Павел Севярынец, Леў Марголін, Аляксандр Ярашук і Аляксандр Мілінкевіч.
Усе вітанні былі караценькімі, даўжэй выступаў лідэр руху "За Свабоду". Аляксандр Мілінкевіч найперш адказаў, чаму яго рух скептычна ставіцца да працэдуры абрання адзінага кандыдата ад АДС на прэзідэнцкія выбары. Звяртаючыся да дэлегатаў з'езда, ён задаў пытанне, адзначыўшы, што адказаўшы на яго, прысутныя зразумеюць і пазіцыю руху "За Свабоду".
Мілінкевіч: Калі раптам АДС сваёй працэдурай абярэ кандыдата, які будзе за тое, каб Беларусь аб'яднаць з Расіяй, за тое, каб у нас увесці расійскі рубель і г.д., ці можам мы гарантаваць, што падтрымаем гэтага кандыдата? Вядома, не можам, не мы, ні БНФ.
Зала сустрэла выступ Мілінкевіча вельмі пазітыўна — апладысментамі.
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін прачытаў верш, прысвечаны Партыі БНФ
У сталічным Палацы культуры Трактарнага завода ў суботу праходзіць з'езд Партыі БНФ, на якім мусіць быць абранае новае кіраўніцтва. На пачатку мерапрыемства дэлегатам з'езда быў паказаны відэазапіс выступлення народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які перадаў прывітанні і прачытаў верш, прысвечаны Партыі БНФ.
Дзядзька Рыгор не змог асабіста прысутнічаць на з'ездзе па стане здароўя.
Адзначым, што Рыгор Барадулін быў сябрам 1-га Сойма БНФ.
Новы старшыня Партыі БНФ будзе абраны праз некалькі гадзінаў
5 верасня ў Палацы культуры МТЗ праходзіць XI з'езд Партыі БНФ. Нягледзячы на перашкоды з боку ўладаў, абіраць новага старшыню партыі ў Мінск завіталі каля 350 дэлегатаў з усёй Беларусі.
Нагадаем, цяперашні лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі неаднаразова заяўляў пра тое, што не будзе балатавацца на наступны тэрмін. За вакантную пасаду канкуруюць намеснікі сп Баршчэўскага – Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч.
Аляксей Янукевіч у сваёй праграме робіць акцэнт на перамены, што дазволяць партыі дасягнуць еднасці і самастойнасці. Віктар Івашкевіч жа канцэнтруецца на вылучэнні і прасоўванні “фронтаўскага” кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2011 года.
Газета “Наша Ніва” мяркуе, што не выключанае і вылучэнне 3-га кандыдата — Вінцука Вячоркі. Але пакуль ён пра гэта не заяўляў.

Віктар Івашкевіч, Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Янукевіч, Юрась Губарэвіч
Івашкевіч адмовіўся і прапанаваў на старшыню Баршчэўскага
Юрась Вітальеў
Пасля заканчэння спрэчак пачалося вылучэнне прэтэндэнтаў на пасаду старшыні Партыі БНФ. Віктар Івашкевіч адзін з дваіх прэтэндэнтаў, нечакана адмовіўся ад далейшай барацьбы і прапанаваў кандыдатуру дзейнага старшыні Лявона Баршчэўскага. Уладзімір Лабковіч прапанаваў кандыдатуру Аляксея Янукевіча.
Івашкевіч саступіў права змагацца за пасаду старшыні Баршчэўскаму
***
На з'ездзе прайшлі выступы па справаздачных дакладах старшыні партыі і яго намеснікаў, аднак выступоўцы пераважна агітавалі за пэўны накірунак далейшага развіцця партыі. Чакаецца, што пасля заканчэння спрэчак пачнецца вылучэнне кандыдатаў
З'езд Партыі БНФ выбярэ кіраўніцтва, а пасля абмяркуе ўдзел у выбарах
Зміцер Панямонаў
На з'ездзе Партыі БНФ, які праходзіць у Мінску, прайшла дыскусія па змесце павесткі дня. Старшыня партыі Лявон Баршчэўскі прапанаваў спачатку вызначыцца, ці будзе фронт вылучаць свайго кандыдата ў прэзідэнты краіны. Калі будзе станоўчае рашэнне, вызначыць і кандыдата (ці кандыдатаў). Усе астатнія пытанні, як выбары кіраўніцтва Партыі БНФ, Баршчэўскі прапанаваў вырашыць толькі пасля гэтага, матывуючы тым, што інакш можа не быць кворуму (пасля выбару кіраўніцтва частка дэлегатаў сыйдзе).
Супраць выступіў сябра Сойму Ігар Лялькоў, які падкрэсліў, што з'езд — справаздачна-выбарны і ўсе іншыя пытанні — другасныя і мусяць разглядацца па чарзе пасля вырашэння галоўнага — выбару новага кіраўніцтва партыі.
У выніку, прайшло галасаванне. Большасць дэлегатаў падтрымалі прапанову Лялькова (164 — "за", 127 — "супраць"). Лявон Баршчэўскі атрымаў яшчэ адну тактычную паразу на сённяшнім з'ездзе.
Алесь Міхалевіч заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі
З'езд Партыі БНФ быў нечакана "часова прыпынены" і старшыня Лявон Баршчэўскі аб'явіў, што "часова распачынаецца" з'езд грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэнне". Адразу ж слова атрымаў Алесь Міхалевіч, які раней быў выключаны з партыі пры актыўным удзеле Лявона Баршчэўскага.
Міхалевіч, які пасля мінулага з'езда паўгады быў намеснікам старшыні Партыі БНФ, даў справаздачу пра сваю дзейнасць. У сваім выступе ён раскрытыкаваў Баршэўскага. А ў канцы выступа заявіў, што збіраецца балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Пасля выступу Алеся Міхалевіча зноў аднавіў працу з'езд Партыі БНФ.
Варта адзначыць, што ў пачатку з'езда Партыі БНФ з прапановай даць слова Міхалевічу выступіў Юрась Губарэвіч, але Лявон Баршчэўскі і Віктар Івашкевіч з гэтым не пагадзіліся. Аднак прыхільнікам Міхалевіча ўдалося дамагчыся яго выступу праз "часовае" правядзенне з'езда грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэнне" (усе дэлегаты маюць два мандаты для ўдзелу ў абодвух з'ездах).
Алесь Міхалевіч
Павел Севярынец не выключае, што будзе створаны "нацыянальны" АДС
Адзін лідэраў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец не выключае, што пасля з'езда Партыі БНФ можа быць створаны новы АДС з дадаткам у назве — "нацыянальны".
На яго думку, найперш у гэтае аб'яднанне дэмакратычных сілаў маглі б увайсці Партыя БНФ, БХД і Рух "За Свабоду".
Аляксандр Мілінкевіч
Фронтаўцы сустрэлі выступ Аляксандра Мілінкевіча воплескамі
На з'ездзе Партыі БНФ, які праходзіць у Мінску, было зачытанае вітальнае слова былога палітвязня Аляксандра Казуліна, які не змог прысутнічаць на мерапрыемстве па сямейных абставінах. З вітальнымі словамі выступілі госці з'езда Станіслаў Шушкевіч, Павел Севярынец, Леў Марголін, Аляксандр Ярашук і Аляксандр Мілінкевіч.
Усе вітанні былі караценькімі, даўжэй выступаў лідэр руху "За Свабоду". Аляксандр Мілінкевіч найперш адказаў, чаму яго рух скептычна ставіцца да працэдуры абрання адзінага кандыдата ад АДС на прэзідэнцкія выбары. Звяртаючыся да дэлегатаў з'езда, ён задаў пытанне, адзначыўшы, што адказаўшы на яго, прысутныя зразумеюць і пазіцыю руху "За Свабоду".
Мілінкевіч: Калі раптам АДС сваёй працэдурай абярэ кандыдата, які будзе за тое, каб Беларусь аб'яднаць з Расіяй, за тое, каб у нас увесці расійскі рубель і г.д., ці можам мы гарантаваць, што падтрымаем гэтага кандыдата? Вядома, не можам, не мы, ні БНФ.
Зала сустрэла выступ Мілінкевіча вельмі пазітыўна — апладысментамі.
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін прачытаў верш, прысвечаны Партыі БНФ
У сталічным Палацы культуры Трактарнага завода ў суботу праходзіць з'езд Партыі БНФ, на якім мусіць быць абранае новае кіраўніцтва. На пачатку мерапрыемства дэлегатам з'езда быў паказаны відэазапіс выступлення народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які перадаў прывітанні і прачытаў верш, прысвечаны Партыі БНФ.
Дзядзька Рыгор не змог асабіста прысутнічаць на з'ездзе па стане здароўя.
Адзначым, што Рыгор Барадулін быў сябрам 1-га Сойма БНФ.
Станіслаў Шушкевіч
Уладзімір Арлоў