Старшыню Еўрапарламента Ежы Бузека запрасілі ў Маскву

Спікер Дзярждумы Расіі Барыс Грызлоў запрасіў старшыню Еўрапарламента Ежы Бузека наведаць Маскву. Яны гаварылі пра гэта падчас сустрэчы кіраўнікоў парламентаў краін "вялікай васьмёркі", якая праходзіць у італьянскай сталіцы. "З улікам важнай ролі ЕС, як партнёра Расійскай Федэрацыі, міжпарламенцкае вымярэнне мусіць заставацца рэальным інструментам узаемадзеяння Расіі і Еўрасаюза", — сказаў Грызлоў.
Падчас сустрэчы з Бузекам ён заявіў пра недапушчальнасць выкарыстання двайных стандартаў і нормаў. У прыватнасці, Грызлоў нагадаў пра становішча рускамоўнага насельніцтва ў краінах Балтыі.

Як адзначае РИА "Новости", у сваю чаргу Бузек выказаў упэўненасць, што ў якасці новага кіраўніка Еўрапарламента прыкладзе высілкі для таго, каб пазбегнуць непаразуменняў і неразумення ў сумесных кантактах.