Стартавала грамадская кампанія "Анёл-ахоўнік"

Стартавала грамадская кампанія "Анёл-ахоўнік". Яна прысвечана дапамозе людзям, якія пасля падзей 19 снежня знаходзяцца ў турмах – збітыя, хворыя, галодныя.

Чалавеку, змешчанаму ў ізалятары часовага ўтрымання можна перадаць толькі адну перадачу ў дзень, папярэджваюць стваральнікі кампаніі. Не ведаючы адзін аднаго, розныя людзі спрабуюць дапамагчы аднаму і таму ж зняволенаму, і ім адмаўляюць у прыняцці перадачы. У той жа час іншы чалавек можа сядзець у камеры без цёплых рэчаў, таму што яго сябры і сваякі жывуць далёка ад Мінска або не ведаюць аб яго лёсе, распавядаюць арганізатары.

Хтосьці не паспявае дабрацца да Жодзіна, а хтосьці едзе туды ў паўпустой машыне. Дзейнічаючы разам, можна пазбегнуць такіх памылак і хутка дапамагчы усім.

Падрабязней пазнаёміцца з магчымасцямі дапамогі можна на сайце кампаніі:
http://help.roh-roh.net/

Кампанія непалітычная, далучыцца да яе могуць людзі любых поглядаў.