Стартаваў першы касмічны карабель Еўрасаюза - "Жуль Верн"
З французскага касмадрома ў Гвіяне стартавала ракета "Арыян" з еўрапейскім аўтаматычным грузавым караблём "Жуль Верн". Яго чакае палёт да Міжнароднай касмічнай станцыі. "Жуль Верн" - першы касмічны карабель Еўрасаюза. Ён распачынае серыю з
пяці аўтаматычных грузавых караблёў, якія Еўрапейскае касмічнае
агенцтва мусіць стварыць для абслугоўвання Міжнароднай касмічнай
станцыі.
Апарат прыстыкуецца да расійскай часткі станцыі і даставіць на арбіту паліва, запас вады, вялікую колькасць харчавання для касманаўтаў, навуковае абсталяванне.
Reuters
Апарат прыстыкуецца да расійскай часткі станцыі і даставіць на арбіту паліва, запас вады, вялікую колькасць харчавання для касманаўтаў, навуковае абсталяванне.
Reuters