Стартаваў трэці этап маніторынгу працы чыноўнікаў

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта 23 жніўня пабывалі ў Крупскім раёне і выслухалі яго жыхароў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. У першую чаргу людзі скардзіліся на неаператыўную працу мясцовых чыноўнікаў і зацягванне вырашэння шматлікіх пытанняў. Гэта і жыллёвыя праблемы, і пытанні камунальных паслуг, і асабістыя просьбы. Як адзначылі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, на кантроль будуць узяты ўсе - як вусныя, так і пісьмовыя - звароты грамадзян. Калі скаргі будуць падцверджаны, да віноўнікаў прымуць самыя жорсткія меры.