Стары Новы год адзначаюць каля 65% жыхароў Беларусі
Каля 65% жыхароў Беларусі падтрымліваюць традыцыю адзначаць у ноч з 13 на 14 студзеня стары Новы год. Пра гэта паведамілі ў НДІ праблем культуры міністэрства культуры Беларусі.
Там распавялі, што ў народзе вераць, што ў ноч з 13 на 14 студзеня больш дакладна збываюцца варожбы. У гэтую ноч дзяўчаты варажылі аб замужжы і будучым жыцці.
Па словах культуролагаў, Стары Новы год яшчэ з савецкіх часоў для большасці насельніцтва з'яўляецца заключным акордам калядных святаў, распачатых 25 снежня.
У гэты час, як правіла, выкідваюць ёлкі, якія былі ўпрыгожаныя да 25 снежня, на вуліцах пачынаюць прыбіраць святочную ілюмінацыю, а праваахоўныя службы пераходзяць на звычайны рэжым нясення службы.
Дарэчы, ні Новы год, ні Стары новы год у Беларусі не адзначаюць каля 2% насельніцтва, сярод якіх некаторыя мусульмане, артадаксальныя юдэі, паслядоўнікі ўсходніх культаў.
“Інтэрфакс”