Статкевіч: Канчаткова стала зразумела, што выбараў у Беларусі няма
Канчаткова стала зразумела, што выбараў у Беларусі няма, заявіў 14 снежня ў Гомелі кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч.
Статкевіч паведаміў прысутным на сустрэчы, што ўжо назіральнікі фіксуюць масавыя фальсіфікацыі, і зазначыў, што гэта чакалася, бо 99% членаў выбаркамаў — ад дзейнай улады. Паводле слоў Статкевіча, датэрміновае галасаванне — канал для фальсіфікацый. Ён заклікаў гамяльчан галасаваць у дзень выбараў, а таксама ўключыцца ў выбарчы працэс і зарэгістравацца незалежнымі назіральнікамі.
Статкевіч паабяцаў, што 19 снежня ён будзе на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску і не падвядзе тых, хто на яго спадзяецца, перадае БелаПАН.