Статкевіч назваў стратэгію дэмсілаў “стратэгяй страху і стомленасці”

На Кангрэсе дэмакратычных сілаў былы палітвязень Мікола Статкевіч прапанаваў змяніць павестку дня і разгледзець на пачатку стратэгію дэмсілаў.
На яго думку, тое, што прапануе аргамітэт КДС — гэта “стратэгія страху і стомленасці”, а неабходна прымаць стратэгію перамогі.

Статкевіч папрасіў падняцца тых, хто яго падтрымлівае, пасля чаго паднялася амаль палова залі.

Ён мяркуе, што менавіта згодна з характарам стратэгіі будуць вырашацца і далейшыя пытанні.