Статкевіч рыхтуе відэазварот да міліцыянтаў напярэдадні выбараў

Кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч рыхтуе відэазварот да супрацоўнікаў міліцыі наконт падзеяў у дзень выбараў. Пра гэта палітык паведаміў у часе сустрэчы з выбаршчыкамі ў Віцебску, перадае БелаПАН. Статкевіч заклікаў грамадзянаў да кансалідацыі 19 снежня. Пры гэтым ён заявіў, што сам асабіста мае намер прыйсці ў гэты дзень на Кастрычніцкую плошчу і заклікаў зрабіць тое ж самае ўсіх, хто не баіцца.

Палітык запэўніў, што не будзе ніякага сілавога сцэнарыя на плошчы. Ён падкрэсліў, што гатовы стаць у першыя шэрагі дэманстрантаў.