Статкевіч-старэйшы чакае гасцей з Нямеччыны
У Баранавічы да бацькі Мікалая Статкевіча, Віктара Паўлавіча, у чацвер, 13 студзеня, мяркуюць прыехаць замежныя калегі яго сына — нямецкія сацыял-дэмакраты. Пакуль што Статкевічам-старэйшым апякуюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з Баранавічаў. Дарэчы, сёлета ў студзені Віктару Статкевічу спаўняецца 85 год. Невядома, ці адсвяткуе разам з бацькам юбілей яго сын, якога трымаюць у турме.