Статкевіча без яго ведама выключылі з АДС?
Цягам некалькіх апошніх дзён у розных рэгіёнах краіны прайшлі сустрэчы прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Ініцыятарам такіх сустрэч выступілі абласныя суполкі АДС. Але, як паведаміў Еўрарадыё лідэр “Еўрапейскай кааліцыі” Мікола Статкевіч, не ўсіх сябраў АДС, якія заявілі пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, чамусьці запрашаюць на гэтыя сустрэчы. Статкевіч: “Здараецца такая сітуацыя, калі, да прыкладу, у Гродне праходзіць такая сустрэча і людзі пытаюцца: “Дзе Статкевіч?”, а арганізатары гэтай сустрэчы, кіраўнік абласной суполкі ПБНФ, кажа: “Мы яго запрасілі, але ён не прыехаў”. А я пра гэта даведваюся ўжо пасля сустрэчы. Аналагічная сітуацыя па Мінскай вобласці. І вось 6 верасня прайшла такая сустрэча ў Брэсце. Я пра яе выпадкова даведаўся вечарам 5 верасня ад журналістаў. Я туды патэлефанаваў, я мне кажуць: “А вас таксама павінны былі запрасіць! Праўда, не ведаем хто. Гэта нейкая памылка”. Але ці не шмат памылак?”
У такой жа сітуацыі, кажа Статкевіч, апынуўся і сябра аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. Яго, маўляў, таксама ні разу не запрасілі ні на адну з гэтых сустрэч. Хоць БХД, як і “Еўрапейская кааліцыя”, з’яўляюцца сябрамі АДС. У той жа час, кажа, Раманчука, Кастусёва, Мілінкевіча, Міхалевіча ды іншых запрашаюць пастаянна. Гэта тлумачыцца тым, лічыць Статкевіч, што ён на такіх сустрэчах выглядае як вопытны воўк сярод пудзеляў.