Статкевіча-старэйшага павіншавалі з днём нараджэння (фота)

19 студзеня прадстаўнікі баранавіцкіх грамадскіх арганізацый і палітычных партый наведалі Віктара Статкевіча: яму сёння споўнілася 84 гады. Госці павіншавалі яго з днём народзінаў, уручылі кветкі і падаравалі зборнік твораў Уладзіміра Караткевіча. Грамадскія актывісты пажадалі яму моцнага здароўя і хутчэйшай сустрэчы з сынам Мікалаем. Віктар Статкевіч прачытаў віншавальны ліст з турмы ад сына, які атрымаў 18 студзеня.

За святочным сталом гаварылі пра нялёгкае жыццё і перспектывы палітычнага развіцця Беларусі. Уніяцкі святар Яўген Маліноўскі правёў малітву і зрабіў абрад асвячэння вады ў свята Хрышчэння Гасподняга.

Дарэчы, ужо другі дзень Статкевіча- старэйшага бесперапынна віншуюць з днем народзінаў яго былыя вучні, партыйцы, грамадскія дзеячы і проста грамадзяне з многіх рэгіёнаў Беларусі. Людзі шчыра яго падтрымліваюць маральна і жадаюць скарэйшай сустрэчы з сынам Мікалаем. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ Віктар Сырыца.