Status Quo і Scooter задумалі дуэт

Як паведамляе Intermedia са спасылкай на @Music, гурты Scooter і Status Quo аб'ядноўваюцца для сумеснага запісу і наступнага тура. Рокеры аддалі нямецкім тэхна-ветэранам частку сваёй песні «Whatever You Want» 1979 году, з чаго выйшаў трэк «Jump That Rock (Whatever You Want)».

Прадыктаваны гэты альянс своеасаблівым разуменнем англічанамі густаў юнацтва:  «Status Quo дагэтуль трымаюцца ў чартах і граюць канцэрты перад шматтысячным натоўпам. Але супрацоўніцтва са Scooter дасць нам шанец прадставіць сябе моладзевай аўдыторыі, якая раней магла і не чуць пра нас».

Акрамя студыйнай працы, гурты разам здымуцца ў кліпе і адыграюць сумесныя канцэрты. Рэліз запісу адбудзецца ў снежні.

Фота: www.foto.mv4u.net