Стаўрапольскія студэнткі апынуліся ў рэанімацыі пасля стрыптызу

У расійскім Стаўрапалі шэсць студэнтак 18-20 гадоў шпіталізаваныя ў ноч на чацвер з наймацнейшай алкагольнай інтаксікацыяй.
Дзяўчат даставілі ў лякарню пасля вечарынкі ў бары "Еўропа", дзе яны прымалі ўдзел у конкурсе на распрананне. Кожная са студэнтак выпіла не менш за бутэльку гарэлкі на галодны страўнік.

Па словах міліцыянтаў, сутнасць конкурсу была ў тым, што дзяўчатам бясплатна налівалі гарэлку. Тым, хто яе не дапіваў, трэба было зняць з сябе частку вопраткі. Як паведамілі ў лякарні, стан пецярых студэнтак здавальняючы. А вось шостая дзяўчына дагэтуль знаходзіцца ў рэанімацыі.

“Інтэрфакс”