Стэфановіч пра артыкул СБ: Парушаецца прынцып прэзумпцыі невінаватасці

У ім прыведзены спіс з 20 чалавек, з указаннем прозвішчаў, імён, імён па бацьку, гадоў нараджэння, а таксама часткова хатніх адрасоў, паведамляе БелаПАН.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што ў артыкуле  груба парушаецца прынцып прэзумпцыі невінаватасці.

Ён заявіў, што, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, ніхто не можа лічыцца вінаватым, калі яго віна не даказана ў судзе і не пацверджана адпаведным судовым рашэннем. "У выпадку з загалоўкам "Яны штурмавалі Дом урада" парушаецца прынцып прэзумпцыі невінаватасці ў дачыненні да ўказаных асоб і Крымінальна-працэсуальны кодэкс, паколькі выдаюцца матэрыялы следства. Закон аб СМІ таксама парушаны: журналіст абавязаны паважаць правы і законныя інтарэсы фізічных асоб. Спіс парушэнняў, выяўленых у публікацыі, можна працягваць доўга", — адзначыў Стэфановіч.

Паводле яго слоў, праваабаронцы па ўсіх фактах парушэння беларускага заканадаўства звернуцца ў пракуратуру.