Стэфановіч: Правы адвакатаў могуць быць абмежаваныя
Намер Мінюста сфармуляваць і прыняць новыя правілы адвакацкай этыкі выклікаў рэакцыю ў прафесійным асяродку.
Юрысты і праваабаронцы асцерагаюцца, што прыняцце "правілаў" дзяржорганам абмяжуе правы адвакатаў.
"Мінюст як ліцэнзійны орган мае права распрацоўваць дакументы, звязаныя з ліцэнзаваннем. Што тычыцца адвакацкай этыкі, то гэта, на мой погляд, прэрагатыва супольнасці адвакатаў, якая мае права распрацоўваць і прымаць такія лакальныя дакументы. Ва ўсім цывілізаваным свеце суд і адвакатура незалежныя ад дзяржавы", — пракаментаваў "Салідарнасці" сітуацыю кіраўнік юрыдычнай службы Беларускага Хельсінкскага камітэту Гары Паганяйла.
"Я заўсёды насцярожана стаўлюся да падобных ініцыятываў Мінюста, асабліва ўлічваючы, на якім фоне гэта адбываецца. Як паказвае практыка, падобнае "рэдагаванне" прыводзіць да абмежавання правоў адвакатаў", — мяркуе юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч.