Стогадовую мяжу перакрочылі 648 жыхароў Беларусі
100-гадовы рубеж перакрочылі 648 жыхароў Беларусі. Больш за ўсё доўгажыхароў налічваецца ў Гродзенскай вобласці — 150 чалавек. На другім месцы ідзе Міншчына (114), на трэцім — Брэстчына (102). На Віцебшчыне пражываюць 83 чалавекі, якія адзначылі стогадовы юбілей, у Мінску — 74, у Гомельскай вобласці — 72, у Магілёўскай — 53.
Тытул найстарэйшай жыхаркі Беларусі належыць Ганне Паўлаўне Рагель. Яна нарадзілася ў вёсцы Белыя Маладзечанскага раёна ў 1889 годзе: сёлета 4 ліпеня ёй споўніцца 120 гадоў. Цяпер бабуля жыве ў Маладзечне разам з дачкой.
Як адзначае БЕЛТА, жанчын сярод беларускіх доўгажыхароў амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. 100-гадовую ўзроставую планку пераадолелі 565 жанчын і 83 мужчыны. А ва ўзроставай групе, старэйшай за 110 гадоў, — і ўвогуле адны жанчыны (іх 13).