"Страла" адмаўляе, што затрымлівала расіяніна Астроўскага

Скандальная гісторыя з абставінамі затрымання ў Мінску інспектарамі Дзяржаўтаінспекцыі грамадзяніна Расіі Сяргея Астроўскага па-ранейшаму застаецца ў цэнтры ўвагі.

У ЖЖ з'явілася інфармацыя, што затрыманне праводзілі не звычайныя супрацоўнікі ДАІ, а "байцы спецузвода".

Еўрарадыё праверыла гэтую інфармацыю. Вось што сказаў начальнік службы прафілактыкі і прапаганды спецпадраздзялення ДПС "Страла" Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Багдановіч:

"Не, у вас непраўдзівая інфармацыя. Нашы не спынялі".

Нагадаем, у рэспубліканскім ДПС пасля тэлефанавання Еўрарадыё прызначылі службовую праверку па факце здарэння з грамадзянінам Расіі.