Страшная аварыя пад Мсціслаўем: загінула 4 чалавекі (фота)
Здарэнне адбылося сёння каля сёмай раніцы каля вёскі Андраны.
Трактарыст выязджаў з механічнага двара ў бок фермы і наехаў на аўтамабіль, падмяўшы машыну каўшо У легкавым аўтамабілі Volkswagen Golf знаходзілася пяць чалавек, чацвёра з іх у выніку аварыі сканалі на месцы.
Пасажыр, які знаходзіўся на заднім сядзенні за кіроўцам, быў дэблакаваны ратавальнікамі і дастаўлены ў лякарню. Кіроўца трактару не пацярпеў. Паводле яго словаў, ён не заўважыў аўтамабіль.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце здарэння.
