Страты ад паводкі ў Мінску ацэненыя ў мільён долараў

У 1 мільён 200 тысяч долараў (3 млрд 406 млн рублёў) ацэненыя папярэднія страты ад паводкі 23-24 ліпеня ў Мінску. Аднак канчатковыя лічбы могуць быць больш значнымі, бо заяўкі ад арганізацый, якія пацярпелі, дагэтуль паступаюць, паведамляе газета "Рэспубліка". Нагадаем, у выніку залеваў былі затопленыя шэраг сталічных крамаў, Камароўскі рынак, пацярпелі сотні аўтамабіляў.