Стрэляніна ў Браціславе: восем забітых

У сталіцы Славаччыны Браціславе невядомы страляў па вокнах у адным з мікрараёнаў, паведамляе Радыё Свабода. Паводле апошніх зьвестак, восем чалавек забітыя і дзевяць параненыя, сярод параненых – трохгадовае дзіця. Ён быў ўзброены кулямётам і двума пісталетамі. Славацкія СМІ са спасылкай на мэдыкаў паведамляюць, што злачынца скончыў жыцьцё самагубствам.