Стрыечны брат экс-прэзідэнта Эстоніі можа аказацца савецкім забойцам
Стрыечны брат экс-прэзідэнта Эстоніі Ленарта Мэры, 88-гадовы Арнольд Мэры, абвінавачаны ў генацыдзе ў сувязі з дэпартацыяй эстонцаў у Сібір у 1949 годзе. “Мы здабылі доказы, што Арнольд Мэры браў актыўны ўдзел у дэпартацыі з
выспы Хііумаа ў Сібір 251 мірнага жыхара, збольшага жанчын і дзяцей. Ён
быў эмісарам камуністычнай партыі і каардынатарам гэтай аперацыі, -
заявіў пракурор Сір’е Хунт.
На будучым працэсе будуць сведчыць 80 сведкаў аперацыі. Сам Мэры сцвярджае, што ягонай задачай было сачыць, каб дэпартацыя адбывалася “адпаведным чынам, і каб людзі мелі час падрыхтавацца да выезду”.
Дэпартацыя адбывалася 25 сакавіка 1949 года. У дарозе і ў Сібіры сканалі 43 чалавекі. Толькі ў 1949 годзе ў сувязі з калектывізацыяй з Эстоніі ў Сібір было дэпартавана больш за 20 тысяч чалавек. Першыя дэпартацыі эстонцаў пачаліся ў чэрвені 1941 года.
Мэры быў афіцэрам Чырвонай Арміі, меў званне героя Савецкага Саюзу і ордэн Леніна. Ягоны стрыечны брат, Ленарт Мэры, які памёр летась, быў прэзідэнтам незалежнай Эстоніі і лічыцца адным са стваральнікаў Эстонскай незалежнасці.
Ленарт Мэры пры жыцці максімальна дыстанцыяваўся ад кузэна і асуджаў ягоныя погляды.
Паводле Onet.pl