Студэнт адсудзіў у казіно свой памылковы выйгрыш

Студэнт выйграў суд супраць казіно. Гульнявая ўстанова патрабавала ў хлопца вярнуць выйгрыш у 20 мільёнаў рублёў. Цяпер казіно абавязалі яшчэ і выплаціць маладзёну 350 тысяч за паслугі адваката, піша “Комсомольская правда в Беларуси”.
Нагадаем, 2 сакавіка студэнт на электроннай рулетцы выйграў 19 мільёнаў 300 тысяч.

Грошы супрацоўнікі казіно яму выдалі без пытанняў, але на наступны дзень прыехалі да яго ў інтэрнат і паведамілі: у рулетцы адбыўся тэхнічны збой, таму 20 мільёнаў трэба вярнуць.

Хлопец адмовіўся, а казіно падало на яго ў суд. Цяпер казіно збіраецца спагнаць 20 мільёнаў і судовыя выдаткі з вытворцаў “аднарукіх бандытаў”.