Студэнта-фізіка ў шосты раз дапыталі ў КДБ

Гэта ўжо шосты па ліку допыт маладафронтаўца з нагоды падзеяў 19 снежня. Падрабязнасцяў гутаркі прэс-службе "МФ" ён паведаміць не здолеў, бо даў падпіску аб неразгалошванні. Адзначыў толькі, што гэтым разам супрацоўнікі КДБ не цікавіліся, ці бачыў ён тых, хто біў шыбы ў Доме ўраду, і ці можа іх апазнаць.

Праз допыт студэнт Місюкевіч прапусціў дзве лекцыі. Ён спадзяецца, што на вучобе "праблемаў больш не будзе". Зімовую сесію ён ужо здаў, да іспытаў рыхтаваўся па падручніках, якія яму перадалі ў ізалятар на Акрэсціна, дзе адбываў 12-сутачны арышт за ўдзел у "беспарадках".