Студэнтаў ЕГУ пасялілі ў гатэлі ў цэнтры Вільні (фота)
Студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта атрымалі месцы ў новым інтэрнаце — у будынку двухзоркавага гатэля “Gile” у цэнтры Вільні. У ім ёсць бар, сталовая і кухня, пральня, асобны санвузел у кожным пакоі, а таксама бесправадны інтэрнэт і кабельнае тэлебачанне.
Студэнтка ЕГУ: “Адзіны мінус на мой погляд у тым, што шумяць — у асноўным замежнікі, эразмусаўцы, шумяць часам нашыя “егушнікі”, і немагчыма толкам павучыцца. Хаця ёсць і чытальня, дзе ўсё гэта можна зрабіць”.
Пад інтэрнат адведзена толькі палова будынка. Другая па-ранейшаму функцыянуе як гасцініца, нумары ў якой каштуюць ад 29 еўра за суткі. Студэнтам пражыванне абыходіцца ў 100 еўра за месяц. Столькі ж студэнтам ЕГУ каштуюць і звычайныя віленскія інтэрнаты.