Студэнтаў-платнікаў пераводзяць на бюджэт перад размеркаваннем
28 тысяч расійскіх студэнтаў-платнікаў перавялі сёлета на бюджэт, каб не страціць з-за крызісу таленавітую моладзь. У Беларусі ж на бясплатнае навучанне пераводзяць дзеля таго, каб прымусова размеркаваць Палажэнне аб пераводзе студэнтаў, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю, з платнага на бясплатнае навучанне прынялі яшчэ ў 2006 годзе. З таго часу ВНУ ад яго не адхіляюцца. Пра гэта паведаміла Еўрарадыё юрысконсульт Ліяна Бакаева, якая працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка.
Ліяна Бакаева кажа, што каб перастаць плаціць за вучобу студэнту трэба год вучыцца на “выдатна”. Але не толькі гэта.
Ліяна Бакаева: “Разглядаецца ў комплексе: выдатная вучоба, навукова-даследчая дзейнасць і грамадская праца. Такія крытэры і прыярытэты. Калі сярэдні бал аднолькавы ў студэнтаў, глядзяць на навуковую дзейнасць, калі і тут аднолькавая сітуацыя – на грамадскую”.
Што такое выдатная вучоба, у пастанове таксама прапісана. Каб лічыцца выдатнікам, трэба на працягу года мець не менш за 75% адзнак 10 і 9 балаў. Астатнія мусяць быць не ніжэй за 7.
Мы запыталіся ў спадарыні Ліяны, няўжо падчас крызісу нічога не змянілася. Калі не масавы перавод на бюджэт, то прынамсі істотнае зніжэнне аплаты.
Еўрарадыё: Гэтая пастанова дзейнічае з 2006 года. Няўжо нічога не змянялася за гэты час?
Ліяна Бакаева: “Не, дакладна, не. Зменаў не ўносілася і мы ёй цалкам кіруемся”.
Еўрарадыё: У Расіі, напрыклад, у лютым гэтага году, была пастанова, каб больш платнікаў-выдатнікаў пераводзілі на бюджэт. Бо яны не хочуць з-за крызісу губляць добрых студэнтаў. У нас не было нічога падобнага?
Ліяна Бакаева: “Пакуль нічога такога не было, і гэта абсалютна дакладна. У нас ёсць зніжкі для некаторы студэнтаў, але гэта ніякім чынам не звязана з крызісам, і пастанова таксама дзейнічае даўно”.
Ці адлічаліся з ВНУ добрыя студэнты, якія больш не змаглі аплочваць сваю адукацыю, спадарыня Ліяна не ведае. Яна кажа, што нават не ўсе платнікі, якія вучацца на “выдатна” і заслугоўваюць пераводу на бюджэт, атрымліваюць яго.
Ліяна Бакаева: “Так, бо гэта ж залежыць ад колькасці месцаў. Іх жа можа не быць. Ці можа быць адно месца і пяць платнікаў, вартых пераводу, але ўсё роўна тады перавядзем толькі аднаго”.
Існуе яшчэ адна “пастка”, у якую можа патрапіць студэнт-платнік. Гэтая пастка – размеркаванне для таго, хто амаль усе гады аплочваў сваю вучобу сам. Пра гэта Еўрарадыё распавяла сёлетняя выпускніца Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Алена: “Я з першага курса вучылася выдатна, удзельнічала ў канцэртах, была ў студэнцкім савеце нашага інтэрната. І вельмі спадзявалася, што мяне перавядуць на бясплатнае, бо маім бацькам цяжкавата аплочваць маю такую... прэстыжную спецыяльнасць, дый у мяне падрастаў брат, які таксама паступаў. Але мне толькі зніжалі адсотак, бо не было бюджэтны месцаў. І вось на чацвёртым курсе мяне ўзялі і перавялі. І адразу сказалі так іранічна: віншуем, цяпер вы пападаеце пад абавязковае размеркаванне! І вось я зараз яго адпрацоўваю...”
Алене не вельмі падабаецца яе новае месца працы. Таксама яна ўздыхае, што не зможа атрымаць другую вышэйшую адукацыю бясплатна, хоць, здаецца, мае на гэта права, бо вучылася на платным амаль увесь тэрмін.
Пастанова аб пераводзе з платнага на бясплатнае навучанне тут
Фота — http://www.point.md