Студэнтка ЕГУ: Куды пойдуць мае паказанні, мне не сказалі
Студэнтку ЕГУ Касю Сцяпанаву, якую сёння знялі з цягніка на літоўска-беларускай мяжы і завезлі ў Астравецкі КДБ, нарэшце адпусцілі. Пра гэта Еўрарадыё распавяла сама дзяўчына. Сцяпанава кажа, што ёй не паведамілі, куды будуць накіраваныя яе паказанні з допыту ў КДБ:
Сцяпанава: "Я была там з паловы на 11-ю. І выпусцілі мяне прыкладна каля 15-й. Мяне пыталі, ці маю я дачыненне да акцыі, што была 19 снежня ў Мінску, ці заклікалі мяне туды, ці ездзіла я туды, ці былі там мае знаёмыя і г д. Пра тое, куды пойдуць мае звесткі, мне не сказалі".