Студэнтка ЕГУ стала "Чалавекам года Віцебска"

Студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Кацярына Сцяпанава перамагла ў конкурсе на званне "Чалавек года Віцебска — 2010".  Конкурс ладзіла штодзённая інтэрнэт-газета "Народныя навіны Віцебска", пераможцу вызначалі інтэрактыўным галасаваннем наведвальнікі сайта.

Пра Кацярыну шмат пісалі ў канцы мінулага года. Тады дзяўчыну, якая на прэзідэнцкіх выбарах працавала назіральнікам на адным з выбарчых участкаў горада, затрымалі супрацоўнікі КДБ на беларуска-літоўскай мяжы.

А годам раней Кацярына стала пераможцай конкурсу прыгажосці "Міс Інтэрнэт Віцебск — 2009".