Студэнты-архітэктары з Брэста будуць вучыцца ў былым кляштары
Пра гэта журналістам і краязнаўцам і стала вядома ў часе Круглага стала, прысвечанага аднаўленню Брэсцкай крэпасці. Доктар урбаністыкі Ірына Лаўроўская, адна з аўтараў Канцэпцыі аднаўлення крэпасці, патлумачыла Еўрарадыё: — Гэта была мая прапанова — надаць мужчынскаму кляштару і касцёлу бернардзінцаў функцыю будынка архітэктурнага факультэта Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта. Яны былі збудаваныя ў 1605-1624 гадах. Прычына: гэта менавіта першы такі будынак у горадзе, пабудаваны на пачатку ХVII стагоддзя. Па-другое, якраз там працаваў шэраг вядомых архітэктараў і мастакоў.
Канцэпцыя, распрацаваная трыма групамі аўтараў, была ўхваленая гарадскімі і дзяржаўнымі чыноўнікамі 29 кастрычніка.
Беларускі каталіцкі касцёл у цяперашнім стане не мае рэсурсаў, каб аднавіць усе разбураныя святыні, сказала спадарыня Лаўроўская. Каталіцкі клір у прынцыпе не супраць, каб у адноўленым мужчынскім кляштары навучаліся будучыя архітэктары, а ў кляштары бернардзінак праводзілі шлюбныя цырыманіялы,
Варта нагадаць, што ў нямецкім горадзе-партнёры Брэста Вайнгартэне педагагічны інстытут таксама месціцца ў кляштары.
Дэманстрацыя ўхваленых праектаў рэканструкцыі на Круглым стале.
Праект аднаўлення мужчынскага і жаночага кляштараў бернардзінцаў з касцёлам.