Студэнты атрымаюць зніжкі на паездкі ў электрычках, але толькі групамі

Беларускія школьнікі і студэнты з кастрычніка атрымаюць права на зніжкі на паездкі ў прыгарадных цягніках, але толькі пры ўмове, што яны едуць групай. Прычым памер зніжак залежыць ад колькасці чалавек.
Як паведамляе газета "Рэспубліка", калі ў групе ад 6 да 24 навучэнцаў, то праезд будзе каштаваць на 10% менш. Калі жадаючых 25 і болей, зніжка складзе 15%. Гэтае новаўвядзенне прадугледжанае пастановай Міністэрства эканомікі. Мяркуецца, што яно паспрыяе прыцягненню большай колькасці пасажыраў, павылічаць попыт сярод моладзі на перасоўванне па чыгунцы.

Скарыстацца новаўвядзеннем можна будзе кожны дзень да 30 красавіка. Плануецца, што разам з групай мусіць быць суправаджаючы, прычым для школьнікаў — гэта абавязковая ўмова. Студэнты ж могуць узяць па месцы навучання дакумент з пералікам прозвішчаў студэнтаў і абаранага сярод іх кіраўніка групы.