Студэнты БДУ атрымліваюць указанне галасаваць датэрмінова
У Беларускім дзяржаўным універсітэце студэнтам абвясцілі, што яны павінны прагаласаваць датэрмінова.
Аднымі з першых атрымалі такое ўказанне будучыя грамадазнаўцы – філосафы, псіхолагі, сацыёлагі і спецыялісты па інфармацыі і камунікацыі.
Пра гэта паведаміла студэнтка IV курса факультэта філасофіі і сацыяльных навук. Дзяўчына папрасіла не называць яе імя, таму што яна хоча давучыцца ва ўніверсітэце. Па яе словах, стараста групы 9 снежня абвясціў, што студэнты ў абавязковым парадку павінны прагаласаваць датэрмінова.
Па словах студэнткі, гэту задачу перад старастамі паставіў дэканат.
Незалежныя назіральнікі лічаць, што падчас датэрміновага галасавання адбываюцца значныя фальсіфікацыі, перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".