Студэнты БДУ атрымліваюць указанне галасаваць датэрмінова
У Беларускім дзяржаўным універсітэце студэнтам абвясцілі, што яны павінны прагаласаваць датэрмінова. Аднымі з першых атрымалі такое ўказанне будучыя грамадазнаўцы – філосафы, псіхолагі, сацыёлагі і спецыялісты па інфармацыі і камунікацыі. Пра гэта паведаміла студэнтка IV курса факультэта філасофіі і сацыяльных навук. Дзяўчына папрасіла не называць яе імя, таму што яна хоча давучыцца ва ўніверсітэце. Па яе словах, стараста групы 9 снежня абвясціў, што студэнты ў абавязковым парадку павінны прагаласаваць датэрмінова. Па словах студэнткі, гэту задачу перад старастамі паставіў дэканат, перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".
Незалежныя назіральнікі лічаць, што падчас датэрміновага галасавання адбываюцца значныя фальсіфікацыі.
Незалежныя назіральнікі лічаць, што падчас датэрміновага галасавання адбываюцца значныя фальсіфікацыі.