Студэнты, пасля ўцёкаў з Беларусі, прадавалі наркотыкі ў Чарнігаве

У Чарнігаве супрацоўнікамі МУС і СБУ затрыманая група грамадзян Беларусі, якая займалася распаўсюдам наркатычных і псіхатропных рэчываў. Як паведамляе УНІАН, спачатку аператыўнікі выйшлі на 20-гадовага хлопца і 23-гадовую дзяўчыну, якая вучылася на завочным аддзяленні адной з ВНУ Чарнігава. Гэтыя маладыя людзі гандлявалі метамфетамінам, які ім пастаўлялі з Санкт-Пецярбурга праз Маскву яшчэ двое беларусаў — студэнтаў-завочнікаў той жа вышэйшай навучальнай установы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, члены гэтай злачыннай групы ў лютым сёлета ўцяклі з Беларусі пасля затрымання беларускімі праваахоўнікамі групы гандляроў наркотыкамі.

У дзень затрымання ў Чарнігаве наркагандляры атрымалі чарговую партыю метамфетаміна. Распачатыя крымінальныя справы, паводле якіх беларусам пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.