Студэнты ў Віцебску цэлы дзень каталіся бясплатна ў грамадскім транспарце
“Няхай гэта будзе навагоднім падарункам”, - сказаў Еўрарадыё начальнік
Віцебскага трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення Васіль Паўлючкоў. 10 снежня Віцебскі абласны савет дэпутатаў прыняў рашэнне пра бясплатны праезд для школьнікаў. Але 13 снежня памылкова акрамя школьнікаў бясплатна ў грамадскім транспарце каталіся і студэнты, перадаюць “Народныя навіны Віцебска”.
Паўлючкоў: “Так, не выключана, што ў панядзелак хтосьці ездзіў і дадаткова, акрамя гэтага рашэння. Таму што рашэнне было апублікавана пазней”.
Еўрарадыё пацікавілася: ці не пацярпелі з-за гэтага рашэння транспартныя арганізацыі? Спадар Паўлючкоў патлумачыў, што “калі хтосьці карыстаецца бясплатным праездам, значыць хтосьці яго кампенсуе”.
Паўлючкоў: “Ці то гэта будзе з бюджэту, ці то з міністэрства адукацыі… Гэта пытанне цяпер распрацоўваецца. Мы нічога не губляем. Страты мы не лічылі. Вы ж разумееце, што тут сярэдзіна месяца, і тыя, хто пастаянна карыстаўся грамадскім транспартам, меў ці то месячны праязны, ці дэкадны. І гэты адзін дзень ніякага пагоды не зрабіў”.