Створаны аргкамітэт па святкаванні ўгодкаў Тадэвуша Касцюшкі
У Брэсцкай вобласці створаны арганізацыйны камітэт па святкаванні 264-х угодкаў Тадэвуша Касцюшкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст Партыі БНФ з Кобрына Алесь Мех: Мех: "У гэты аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі партый і грамадскіх аб’яднанняў. Ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Мікалай Коўш, ад аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” — Васіль Ваўранюк, ад прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці — Зінаіда Міхнюк, ад незарэгістраванага праваабарончага аб’яднання “Брэсцкая вясна” — Уладзімір Малей. Далі згоду прыехаць пісьменнік Уладзімір Арлоў і спявак Зміцер Бартосік".
Алесь Мех паведаміў таксама, што аргкамітэт мае падрыхтаваць 4 лютага прыезд грамадскасці ва ўрочышча Мерачоўшчына, што ля горада Косава Івацэвіцкага раёна, дзе знаходзіцца дом-музей сям'і Касцюшкаў. Плануецца там арганізавана адзначыць свята і распавесці пра шляхціца, вайскоўца, кіраўніка вызвольнага паўстання супраць Расійскай імперыі, генерала амерыканскага войска і героя змагання за незалежныя і дэмакратычныя Злучаныя Штаты Амерыкі.