Стынг будзе гандляваць уласным віном
Брытанскі музыка Стынг мае намер прадаваць віно, вырабленае з
вінаграда, выгадаванага на прыналежных яму плантацыях у Італіі,
паведамляе ContactMusic. Плануецца, што першая партыя віна, закладзеная Стынгам у 2007 годзе, паступіць у крамы ў верасні 2009 года. Музыка прадставіць пакупнікам два гатункі: "Кьянці" і "Тасканскае чырвонае".
Пры гэтым Стынг, вядомы сваёй грамадскай дзейнасцю ў абарону навакольнага асяроддзя, падкрэслівае экалагічную чысціню сваёй прадукцыі. "Я заўсёды выкарыстоўваю толькі традыцыйныя метады і не ўжываю пестыцыдаў", - заявіў музыка.
Стынг і яго жонка Трудзі Стайлер купілі вінаграднікі ў Таскане ў 2002 годзе. У цяперашні час пара таксама гандлюе мёдам і аліўкавым алеем уласнай вытворчасці пад маркай "Il Palagio Sumner Family".
Фота: www.moikompas.ru