Стынг вернецца ў кінематограф

Музыка Гордан Самнер, вядомы ўсім прыхільнікам пад псеўданімам Стынг, мае намер папоўніць свой паслужны спіс удзелам яшчэ ў адным кінапраекце. Як паведамляе рэсурс Contactmusic.com, Стынг плануе зняцца ў карціне, аснова сюжэту якой раман Саймана Астэра (Simon Astaire) "Private Privilege".

Паводле сцвярджэння неназванага сябра Стынга, сам аўтар, з якім музыка знаёмы шмат гадоў, лічыць яго ідэальным кандыдатам на галоўную ролю ў будучым фільме.

Апошні раз Стынг здымаўся ў кіно ў 1998 годзе. Тады ён ушанаваў сваёй прысутнасцю карціну Гая Рычы "Карты, грошы, два ствалы". Дэбютаваў жа выканаўца ў кінематографе ў далёкім 1979 годзе.

Фота: www.moikompas.ru