Стынг выплаціць кампенсацыю сваёй кухарцы
Па судовым рашэнні вядомы выканаўца Стынг і яго жонка Рудзі Стайлэр выплацяць сваёй былой кухарцы 24 тысячы 944 фунты сцерлінгі (гэта каля 51 000 долараў) у якасці кампенсацыі. Нагадаю, што 41-гадовая Джэйн Марцін была звольнена пасля васьмі год
працы на сям’ю Стынга. Жанчына паведаміла суду, што калі яна
зацяжарыла, яе адносіны з жонкі музыкі заўважна пагоршыліся.
Калі дакладней, то Стайлэр патрабавала, каб кухарка, якая знаходзілася на сёмым месяцы цяжарнасці, рабіла доўгатэрміновыя паездкі за прадуктамі. На думку Марцін, неабходнасці ў гэтым не было, бо сям’ю музыкі абслугоўвалі яшчэ пяць чалавек.
Мартын таксама паведаміла, што ў жонкі Стынга "раздутае эга". Стайлэр патрабавала да сябе каралеўскага стаўлення і не рэдка заяўляла, што "кухарка павінна быць даступнай у любы час, інакш ёй трэба іншую працу". Да таго ж Рудзі ведала, што ў Марцін ужо быў адзін выкідыш і ёй супрацьпаказальныя любыя нагрузкі.
У выніку Марцін была звольненая ў жніўні 2006 года, пасля вяртання з дэкрэтных вакацыяў. Жанчына падала пазоў у суд, дзе абвінаваціла Стайлэр у дыскрымінацыі па палавым прызнаку. Адразу пасля слуханняў Трудзі Стайлэр падала апеляцыю.
Фота: blog.adelanwar.com