Стыў Вай прадае ўрок па гітары на аўкцыёне
Знакаміты гітарыст-віртуоз Стыў Вай выставіў на аўкцыён eBay прыватны ўрок грання на гітары, каб дапамагчы сабраць грошы на лячэнне бубнача поп-панк гурта Lit Алэна Шэленберга.
Пераможца гандлю атрымае магчымасць на працягу гадзіны вучыцца валодаць інструментам у легендарнага музыкі, а таксама атрымае на памяць фота з Ваем.
Урок будзе праведзены ў Лос-Анджлэлесе, месца і час будуць вызначаныя пасля завяршэння аўкцыёну. У гандлі могуць удзельнічаць і падлеткі да 18-ці год, аднак у выпадку выйгрышу яны павінны будуць прыйсці на ўрок у суправаджэнні аднаго з бацькоў або апякуна.
Вынік гандлю будзе падведзены 9 кастрычніка. Заробленыя грошы будуць перададзеныя Алэну Шэленбергу, у якога нядаўна была дыягнаставаная злаякасная пухліна мозгу. Алэн грае ў Lit больш за 20 год і, нягледзячы на дыягназ, гатовы змагацца з хваробай. Яго калегі сумесна з Make A Noise Foundation арганізавалі збор сродкаў на лячэнне, у прыватнасці з дапамогай праграмы eBay - Giving Works.
Фота: profile.myspace.com