Стывен Сігал стаў прадметам вывучэння "сігалогіі"

У траўні ў ЗША пачне прадавацца кніга "Seagalogy: A Study of the Ass-Kicking Films of Steven Seagal", якая цалкам прысвечаная фільмам амерыканскага кінаакцёра Стывена Сігала. Сігал, майстар айкідо і ганаровы грамадзянін Калмыкіі, сыграў у баевіках "Над законам" ("Above the Law"), "У аблозе" ("Under Siege"), "Патрыёт" (The Patriot)" і іншых.

Кніга, напісаная кінакрытыкам інтэрнэт-выдання Ain't It Cool News, будзе даступная на Amazon.com па кошце 10,46 долараў з 20 траўня.

Фота: www.kinofilms.com.ua