Стывен Спілберг распавядзе пра свет элітнай прастытуткі

Стывен Спілберг выступіць у якасці рэжысёра стужкі "The Girlfriend Experience", дзе распавядаецца пра прастытутку з пункта гледжання дзяўчыны па выкліку, якая зарабляе дзесяць тысяч долараў за ноч.

Выданне адзначае, што на галоўную ролю ў карціне Спілберг плануе запрасіць зорку порнафільмаў. Стужка, згодна з планамі рэжысёра, будзе знятая за 14 дзён восенню 2008 года.

Нагадаем, што поўнаметражная стужка "Сэкс, хлусня і відэа" 1989 года, якая таксама ўяўляла сабой даследаванне сэксуальных адносін, прынесла Спілбергу "Залатую пальмавую галіну" Канскага кінафестывалю 1989 года.

Варта адзначыць, што Спілберг у траўні 2008 будзе змагацца за ўзнагароды 61-га Канскага кінафестывалю. Ён прадставіць сваю чатырохгадзінную стужку "Аргенціна" з Бенісіа дэль Тора, біяграфію знакамітага рэвалюцыянера Эрнэста Чэ Гевары.

Фота: www.greatpersons.ru