Стывен Спілберг растлумачыў чаму ворагі Індыяна Джонса расіяне

Амерыканскі кінарэжысёр Стывен Спілберг распавёў у Канах, чаму ён зрабіў расіянаў ворагамі Індыяны Джонса ў чацвёртай частцы блокбастэра. Ён расказаў, што сам з’яўляецца рускім, бо яго продкі родам з Украіны. "Але калі было вырашана, што дзеянне чацвёртай часткі павінна разгортвацца ў 1957 годзе, то больш нічога не заставалася, як зрабіць іх рускімі. Другая ж сусветная скончылася і пачалася Халодная вайна, і іншых ворагаў у Амерыкі тады не было".

Дадам, што Стывен Спілберг нарадзіўся ў Цынцынаці (штат Агаё). Аднак бабуля і дзядуля амерыканца і па бацькаўскай і матчынай лініі родам з Адэсы, а род Спілбергаў бярэ пачатак у маленькім сяле пад Камянец-Падольскім.

За сваю кар'еру Спілберг атрымаў больш за 100 узнагарод, сярод якіх і 3 Оскара. Спілберг зняў такія карціны, як "Выратаванне радавога Райана", "Спіс Шындлера", "Іншапланецянін", "Сківіцы" і трылогію пра археолага "Індыяну Джонса".

На днях у Канах адбылася прэм'ера чацвёртай часткі блокбастэра - "Індыяна Джонс і каралеўства крыштальнага чэрапа".

У 2006 годзе Спілберг упершыню наведаў Украіну. Тады кінарэжысёр прызнаўся, што заўсёды адчуваў глыбокае замілаванне гэтай краінай, але чамусьці толькі ў 59 гадоў здолеў наведаць гістарычную радзіму.

Фота: www.abc.net.au