Стывен Спілберг здыме фільм пра Лінкальна

Стывен Спілберг пачне здымаць біяграфічны фільм пра 16-га прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна ў пачатку 2009 года, адразу пасля завяршэння працы над прыгодніцкай карцінай "Тантан". Аб праекце паведамляе выданне ComingSoon.net са спасылкай на ScreenDaily. Раней меркавалася, што пасля "Тантана" Спілберг возьмецца за карціну "The Trials of Chicago 7" ("Працэс чыкагскай сямёркі"), драму пра суд над лідэрамі антываенных рухаў. Аднак сцэнар да фільма яшчэ не гатовы, і Спілберг змяніў планы.

У інтэрв'ю нямецкаму часопісу FOCUS Спілберг сказаў, што перакананы ў тым, што магчымы страйк кінаакцёраў не паўплывае на здымкі "Тантана", першай часткі з трылогіі пра юнака-журналіста, персанажа найпапулярнейшых коміксаў, прыдуманых бельгійскім мастаком Эржэ.

Фота: www.abc.net.au