Стывен Спілберг звольніўся з Paramount Pictures
Рэжысёр Стывен Спілберг пакінуў кампанію DreamWorks, якая належыць Paramount Pictures, каб заняцца стварэннем уласнай кінастудыі, у якой ён будзе генеральным дырэктарам.
Паводле паведамлення агенцтва France Presse, у нядзелю бакі дасягнулі канчатковай дамоўленасці аб пераходзе Спілберга, які быў адным з заснавальнікаў DreamWorks, у новую кампанію.
Разам з ім DreamWorks пакіне яшчэ адзін яе заснавальнік Дэвід Гэфэн і генеральны дырэктар Стэйсі Снайдэр. Чакаецца, што вялікая частка супрацоўнікаў DreamWorks таксама звольняцца з кампаніі, каб перайсці ў новую студыю Спілберга разам з кіраўніцтвам.
Паводле ўмоваў дамовы, Спілберг працягне працаваць над некаторымі праектамі для Paramount Pictures. Напрыклад, ён будзе ўдзельнічаць у працягу "Трансформераў", і трыма іншымі фільмамі студыі.
Акрамя таго, Paramount Pictures атрымае права суфінансаваць фільмы новай кампаніі Спілберга і прымаць удзел у іх дыстрыбуцыі.
Як паведамлялася раней, новая кінастудыя Спілберга будзе часткова створаная на сродкі індыйскай кампаніі Reliance ADA, якая ў абмен на свае грошы (550 мільёнаў долараў) атрымае буйны пакет акцый кампаніі. Акрамя гэтага, Reliance забяспечыць Спілбергу крэдыт у 700 мільёнаў ад банка J.P. Morgan Chase & Co.
Фота: www.abc.net.au