Стыві Ўандэр атрымае Gershwin Prize і аформіць цырымонію узнагароджання

Амерыканскі соўл-выканаўца, піяніст і кампазітар Стыві Ўандэр (Stevie Wonder) стане другім уладальнікам прэміі Gershwin Prize, заснаванай летась амерыканскай бібліятэкай Кангрэса.  Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 23 лютага 2009 году. Варта дадаць, што ў дадатак Стыві Уандэр атрымаў запрашэнне напісаць музыку, якой будзе суправаджацца свята.

У заяве, распаўсюджанай спеваком, гаворыцца, што для яго «вялізны гонар атрымаць такую высокую ўзнагароду", і ён з радасцю прыступае да  напісання музыкі для цырымоніі.

Пра ўручэнне другой прэміі Gershwin Prize абвясціў прэс-сакратар бібліятэкі Кангрэса Джэймс Білінгтан. Ён адзначыў, што ўзнагарода прысуджаецца артыстам, якія «прысвяцілі сваё жыццё музыцы і чыя творчасць ламае рамкі музычных стыляў, аб'ядноўвае розных людзей і спрыяе паразуменню паміж імі».

Сляпы ад нараджэння Стывленд Морыс (сапраўднае імя Ўандэра) у дзяцінстве сам навучыўся граць на фартэпіяна, губным гармоніку і іншых інструментах. Яму было 12 год, калі ён упершыню з'явіўся на тэлешоў Дзіка Кларка «American Bandstand», і ўразіў гледачоў сваім выступам.

Зараз Уандэр з'яўляецца аўтарам больш чым дваццаці альбомаў, дванаццаць з якіх уваходзілі ў першую дзесятку амерыканскіх і брытанскіх чартаў.

Фота: forgottenjournal.com