Суагрэсар: ці застаецца шанс на дыялог — эфір са Слюнькіным
Павел Слюнькін / Еўрарадыё
На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з Пуціным Лукашэнка спрабаваў гумарыць з нагоды іміджа, які займела Беларусь і ён асабіста ў вачах міжнароднай супольнасці пасля пачатку актыўнай фазы вайны Расіі супраць Украіны. Вось толькі яго жарты наконт Беларусі як краіны-суагрэсара і двух “самых таксічных людзей на планеце” смешнымі чамусьці не выглядаюць. Бо менавіта так і яго самога, і Беларусь на міжнароднай арэне і ўспрымаюць.
Што з сябе ўяўляе знешняя палітыка Беларусі і ці прадстаўляе МЗС сёння беларускія інтарэсы на міжнароднай арэне? Ці пойдзе Захад на перамовы з Лукашэнкам і на якіх умовах? Як вызваліць палітвязняў — ці ёсць для гэтага магчымасці? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.